Беларусы паспяхова выступілі на чэмпіянаце свету па "Што? Дзе? Калі?"
Чэмпіянат свету па гульні "Што? Дзе? Калі?" прайшоў ў ізраільскім Эйлаце з 12 па 14 лістапада. У ім удзельнічалі 77 камандаў з 15 краінаў. Беларусь была прадстаўленая мінскай камандай "МІД-2" і магілёўскім "Джокерам".
Абедзве беларускія каманды выйшлі ў фінал, дзе "Джокер" заняў 12 месца, а "МІД-2" падзяліў 7-8 месца з маскоўскай камандай "Сацыял-дэмакраты". Беларускія знаўцы выступалі і за каманды з іншых краінаў. Так, між іншым, у "Сацыял-дэмакратаў" былі два беларускія гульцы.
Акрамя таго, Міжнародная Асацыяцыя клубаў "Што? Дзе? Калі?" прызнала найлепшым трэнерам года па інтэлектуальных гульнях мінчука Паўла Забаўскага. Ён трэніруе юнацкую каманду Мінску, якая стала першым пераможцам адроджанай тэлегульні "Брэйн-рынг".
Чэмпіёнам свету па "Што? Дзе? Калі?" стала ташкенцкая каманда "Нікіта Мобайл ТТ". У яе складзе выступаў вядомы знаўца Аляксандр Друзь.