Беларусы паўдзельнічаюць у Міжнародным форуме крытычнай думкі
У Міжнародным форуме крытычнай думкі прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі. Ён пройдзе 18-22 ліпеня ў пасёлку Пясчанае ў Крыме.
Як паведамляюць арганізатары, праблематыка форума ўключае два аспекты: сацыяльна-экалагічнае вымярэнне сусветнага эканамічнага крызісу і актуальныя праблемы сацыяльнай тэорыі і гісторыі. На беразе Чорнага мора збяруцца навукоўцы і прадстаўнікі грамадскіх і палітычных арганізацый з Украіны, Беларусі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Як адзначае сайт zhitomir.info, сярод праблемаў, якія хвалююць эколагаў, заяўленая і такая: "Беларускі акцэнт у глабальных праблемах".