Беларусы правялі ў Польшчы велапрабег у гонар Язэпа Булак-Балаховіча (фота)
12 чэрвеня з Гайнаўкі да Белавежы прайшоў велапрабег у гонар генерала Язэпа Булак-Балаховіча. Мерапрыемства распачалося а 12-й гадзіне ад сядзібы Музея беларускай культуры ў Гайнаўцы. Завяршыўся велапрабег у Белавежы, дзе пахаваны Язэп Булак-Балаховіч. Удзельнікі акцыі наведалі і ўладкавалі яго магілу.
Акцыя была прымеркавана да дня смерці генерала, які быў забіты ў 1923 годзе ў Белавежскай пушчы агентамі бальшавіцкай выведкі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступіла ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць", "Звяз беларускай моладзі" і "Беларускае аб'яднанне студэнтаў". Па словах кіраўніка БНП Анатоля Міхнаўца яны ставяць перад сабой мэту зрабіць, каб ушанаванне памяці Язэпа-Булак-Балаховіча ў Белавежы стала традыцыйным мерапрыемствам.
Адзначым, што Язэп Булак-Балаховіч — родны брат генерала Станіслава Булак-Балаховіча (1883 — 1940), вядомага ўдзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Пад яго кіраўніцтвам Язэп ваяваў у вайсковых фармацыях.