Беларусы прайгралі бельгійцам у матчы юнацкага турніру ў Мінску
Завяршыліся матчы папярэдняга этапу на міжнародным юнацкім футбольным турніры на прызы асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу" і Мінгарвыканкама ў Мінску, інфармуе БЕЛТА. Футбалісты зборнай Беларусі ў заключным паядынку групы А прайгралі камандзе Бельгіі з лікам 0:2. Абодва галы ў браму гаспадароў спаборніцтваў забіў Марэйн Вандевале (32-я і 72-я хвіл.). У іншым матчы гэтага квартэта футбалісты Ўкраіны і Літвы згулялі ўнічыю — 2:2.
У групе В каманда Расіі выйграла ў азербайджанцаў 3:0, а латышы і малдаване разыйшліся мірам — 1:1.
Такім чынам, у суботу, 16 студзеня, у матчы за 1-е месца згуляюць зборныя Расіі і Бельгіі, за бронзу паспрачаюцца каманды Ўкраіны і Малдовы, у паядынку за 5-е месца сустрэнуцца зборныя Латвіі і Літвы, а беларускія і азербайджанскія футбалісты згуляюць за 7-е месца.