Беларусы прывязуць з Латвіі 7 залатых медалёў

Беларускія спартоўцы заваявалі 7 залатых медалёў на юніёрскім і юнацкім чэмпіянатах Еўропы па самба, якія праходзяць у латвійскім горадзе Ліепая. Сярод юнакоў і дзяўчат «золата» на рахунку Руслана Намазава (вагавая катэгорыя да 60 кілаграмаў), Віталя Шаўлюка (да 70 кг), Марыі Савайтан (да 40 кг), Наталі Санько (да 60 кг) і Вольгі Курковіч (звыш 75 кг).

У юніёраў і юніёрак узнагароды вышэйшага гатунку выйгралі Аляксандр Вахавяк (звыш 100 кг) і Юлія Отчанашка (да 48 кг).    

Прессбол