Беларусы re123+ прэзентавалі эксперыментальны альбом “MAGI”
Сутыкнуўшыся з такім альбомам, прасцей за ўсё адкласці яго падалей на палічку і ціхенька прызнацца сабе: так, таго-сяго ў гэтым свеце я не разумею...
...але не для таго нам перадача-аглядача, каб апускаць вочы перад намагнічанымі кавалачкамі алюмінію! Нават такімі перанасычанымі сэнсам і алюзіямі, як эксперыментальны альбом “MAGI” гурта re123+.
Слова “эксперыментальны” прысутнічае ў кожнай рэцэнзіі на гэты альбом. У некаторых нават па два разы. І наша аглядача з пазамінулага сказа — не выключэнне )) Музыкі re123+ мяркуюць, што калі слухачы на месцы, дзе мусіла быць мелодыя, чуюць хаатычныя нагрувашчванні з шуму і галасоў, у іх галовах утвараецца фантомная музыка. Вось такі эксперымент. Паспрабуем? Заплюшчвайце вочы, і...
ФРАГМЕНТ
Вочы заплюшчваць абавязкова. Альбом “MAGI” запісвалі ўночы. Гэта была сумесь імправізацыі і медытацыі, а медытаваць з адкрытымі вачыма больш складана. Тое, што мы чуем, — гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў гучання пласцінкі. Гурт гэта добра разумее, таму для кожнага канцэрта рыхтуе новае прачытанне сваёй ідэі. Каб было што параўнаць з канцэртнай праграмай, на якую вы калі-небудзь трапіце, паслухаем яшчэ урывачак першага трэка.
ФРАГМЕНТ
Думаю, што вас ужо непакоіць важнае пытанне: што за бясконцы першы трэк? Сапраўды, яго працягласць — 29:28. Не, я нічога не пераблытаў. Гэта не лік валейбольнай партыі. Гэта 29 хвілін 28 секунд. Наступныя дзве кампазіцыі (а ўсяго іх на альбоме тры) працягваюцца 9:59 і 8:09. Звярніце ўвагу: калі скласці працягласць першай і трэцяй кампазіцый, атрымаецца 37:37. Не будзем забывацца: 37 — фатальная лічба для творчых асобаў... Праўда, на альбоме “MAGI” гэта проста выпадковасць. Хутчэй за ўсё.
ФРАГМЕНТ з голасам
Некалькі разоў медытатыўнае гудзенне, якое на мове абазнаных меламанаў называецца drone, пераліваецца ў смачны пост-рок. Дзіўныя вобразы ўзнікаюць у гэтыя моманты перад вачыма... Трэба разумець, у кожнага свае.
структураваны ФРАГМЕНТ
Вернемся да назвы альбома. “MAGI”. У вас узнікаюць асацыяцыі з Амаякам Акапянам і Альбусам Дамблдорам? У сметніцу іх! Да месца тут узгадаць Джона Фаўлза з яго раманам “Чарадзей” (у арыгінале — The Magus) і... анімэ-серыял “Евангеліён”! Там MAGI — гэта комплекс з трох суперкамп’ютараў, кожны з якіх носіць імя біблейскага цара: Каспар, Бальтазар, Мельхіёр.
На батлеечны сюжэт указваюць і назвы трэкаў:
1. Way to the Son.
2. Three in a Desert.
3. Gold, Ladan, Mirra.
Зноў заплюшчваем вочы, і ўяўляем трох старых цароў, якія пракладаюць сабе шлях праз пустэчу. Недзе ў Палесціне. Недзе 2010 гадоў таму.
ФРАГМЕНТ трэк другі
На невялікай выспе таямнічы маг ставіць на людзях вусцішныя псіхалагічныя эксперыменты, звязаныя з самымі моцнымі эмоцыямі і жахамі. Жыццё тамтэйшых жыхароў ператвараецца ў катаванне... Гэта ў двух словах сюжэт “Чарадзея” Джона Фаўлза. Можна і так паглядзець на альбом “MAGI”. Спадзяюся, што для вас праслухоўванне пласцінкі ў катаванне не ператворыцца )) А разгляданне якаснай паліграфіі, якая знаходзіцца пад вокладкай, дакладна прынясе асалоду. І яшчэ адзін сэнс: цытаты з “Выспы напярэдадні” Умберта Эка, змешчаныя пад містычнымі фотаздымкамі, яшчэ раз адсылаюць нас да мінулага.
ФРАГМЕНТ трэк трэці светлы пачатак
І, нарэшце, апошняе. Тое, што вы, магчыма, даўно ведаеце, але я мушу нагадаць вам. re123+ — гэта беларускі гурт. Сайд-праект хлопцаў з групы Re1ikt, чыё матэрыяльнае становішча пакідае жадаць лепшага, але творчы імпэт і канцэптуальнае мысленне знаходзяцца на ўзроўні разняволеных заходніх інтэлектуалаў.
“MAGI” — дэбютны дыск re123+. Ён не падобны на тое, што робяць сёння беларускія музыкі. Можа, таму і выдадзены на маскоўскім indie-лэйбле BadMoodMan Music. Зноў мы не прызнаем прарока ў сваёй айчыне. І толькі чарадзеі з іншых земляў спяшаюцца да яго праз пустэчу са сваімі дарункамі.
ФРАГМЕНТ трэк трэці з сярэдзіны