Беларусы — суаўтары коміксаў пра Грунвальдскую бітву (фота)

Напярэдадні гадавіны Грунвальдскай бітвы беларускія, літоўскія, польскія і ўкраінскія творцы стварылі коміксы, прысвечаныя гэтай гістарычнай падзеі. Як паведамляе гродзенскае радыё "Твой стыль", зборнік коміксаў стаў вынікам мастацкага плэнэру. Удзел у ім бралі творцы-прадстаўнікі народаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года. Беларускі бок прадстаўлялі Віталь Воранаў і Ўладзімір Блюднік.

Прэм’ера альбому коміксаў “Grunwald 2010” адбудзецца 15-17 ліпеня ў час святочных мерапрыемстваў на Грунвальдскім полі.

Пабачыць альбом коміксаў пра Грунвальд у фармаце pdf можна тут.