Беларусы ўдзельнічаюць у 1-х летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры

Прыкладна 3.600 спартсменаў выступяць на першых летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, што адкрыліся 14 жніўня ў Сінгапуры. Спаборніцтвы пройдуць прыкладна ў 30 відах спорту, якія ўключаюць 201 дысцыпліну. Узрост атлетаў — ад 15 да 18 гадоў. Беларуская каманда, у складзе якой 50 спартсменаў, накіравалася на гульні 11 жніўня. Як раней паведамляў БелаПАН, капітанам каманды аднагалосна быў абраны 17-гадовы цяжкаатлет Аляксандр Венскель, сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы. Спартсмены будуць браць удзел у спаборніцтвах у 22 відах.

Юнацкія Алімпійскія гульні будуць доўжыцца па 26 жніўня.