Беларусы выйгралі міжнародны турнір па міні-футболе сярод мытнікаў

Зборная Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі заняла першае месца ў адкрытым міжнародным турніры па міні-футболе сярод мытных службаў краін СНД, які праходзіў у Брэсце.  БЕЛТА паведамляе, што турнір праводзіўся ўжо трэці раз. У ім удзельнічалі 8 камандаў: па дзве з Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама з Арменіі і Азербайджана. У фінальнай гульні за перамогу змагаліся гаспадары турніры і каманда Федэральнай мытнай службы Расіі.