Беларусы, якія вернуцца з замежжа на Бацькаўшчыну, атрымаюць ільготы

У Беларусі плануецца прадастаўляць ільготы і прэферэнцыі для этнічных беларусаў, якія перасяляюцца на Бацькаўшчыну з замежжа.

Зараз распрацоўваецца адпаведны законапраект. Паводле звестак Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі, за межамі нашай краіны зараз жывуць каля 2,5 млн этнічных беларусаў.

Яны змогуць на працягу трох месяцаў атрымаць грамадзянства, для іх будзе распрацаваная спрошчаная працэдура атрымання дазволу на сталае месца жыхарства.

Плануецца, што перасяленцам акажуць і фінансавую дапамогу, як аднаразовую, так і дапамогу ў выглядзе крэдыта на атрыманне альбо будаўніцтва жылля.

БЕЛТА