Сёння ў байнэце пройдзе "гадзіна маўчання" па новым законе аб СМІ
"Гадзіна маўчання" па новым законе пра сродкі масавай інфармацыі, прынятым учора ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў, пройдзе сёння ў байнэце. Да гэтага заклікала Беларуская асацыяцыя журналістаў. БАЖ прапануе ўсім, хто "неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і
яе распаўсюду", размясціць на сваіх інтэрнэт-рэсурсах чорныя банеры -
"як сімвал пахаванай свабоды слова", а таксама не абнаўляць сайты, не
рабіць запісаў у блогах з 12.00 да 13.00.
"Такім чынам мы выказваем пратэст супраць экстрэннага прыняцця закона аб СМІ без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы, ... даем усвядоміць карыстальнікам байнэта, што пагроза закрыцця шматлікіх навінных рэсурсаў, крыніцаў незалежнай інфармацыі ў сеціве цяпер як ніколі рэальная", - гаворыцца ў звароце БАЖ.
Белорусские новости