Беларусы занялі трэцяе месца на турніры па грэка-рымскай барацьбе ў Вільні
Беларускія барцы грэка-рымскага стылю занялі трэцяе месца ў камандным турніры на прызы чэмпіёна свету Рымантаса Багдонаса, які прайшоў у Вільні, паведамляе БЕЛТА. Беларуская каманда адолела зборныя Польшчы, Літвы-1 і Кыргызстана. Перад беларусамі апынуліся ўкраінцы (першае месца) і Літва-2 (другое месца). Усяго ў традыцыйным турніры, які праводзіцца ад 2002 года, бралі ўдзед барцы з 8 краінаў — Літвы, Беларусі, Нямеччыны, Фінляндыі, Польшчы, Украіны, Кыргызстана і Швецыі.
Па 4 перамогі ў складзе зборнай Беларусі атрымалі Максім Кажарскі (вагавая катэгорыя да 60 кг) і Яраслаў Кардаш (66 кг). Па тры паядынкі выйгралі Аляксандр Грабовік (84 кг) і Арцём Нагар (120 кг).
Беларуская каманда выступала ў Літве ў абноўленым складзе. Асноўныя сілы айчыннай зборнай цяпер рыхтуюцца да турніру памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева, які адбудзецца ў канцы лістапада і стане апошнім стартам сёлета.