Беларусы затрымалі танк Т-34, які "прарываўся" з Латвіі (фота)

Беларускія мытнікі затрымалі танк Т-34, які спрабавалі ўвезці ў нашу краіну з Латвіі. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Урбаны" ў Браслаўскім раёне. Танк 1945 года выпуску везлі на грузавым аўтамабілі IVECO з паўпрычэпам. Кіроўца прадаставіў мытнікам адпаведныя дакументы на груз.

Выпадак рэдкі, таму для ідэнтыфікацыі тавара давялося падключаць спецыялістаў з аддзела па барацьбе з кантрабандай Віцебскай мытні, а таксама з Мінабароны. У выніку, было вырашана, што танк адносіцца да прадукцыі вайсковага прызначэння. Яго затрымалі.

Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта паведамляе, што папярэдні кошт танка складае больш за 636 мільёнаў рублёў. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Расійская пракуратура правярае танцы кадэтаў на танку Т-34 (відэа)

Фота: gtk.gov.by, sb.by