Беларусы заваявалі дзевяць медалёў на чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу
Беларуская дружына заваявала дзевяць медалёў на чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу (барацьбе на руках), які праходзіў у Швецыі.
Адзіную залатую ўзнагароду ў скарбонку каманды нашых асілкаў прынёс юніёр Аляксандр Янкоўскі. Яму не было роўных у вагавай катэгорыі больш за 80 кг у барацьбе на правую руку.
Срэбныя ўзнагароды ў мужчын заваявалі Павел Палтаран (70 кг, левая рука), Алег Мацкевіч (80 кг, левая рука) і Віктар Братчэня (75 кг, правая і левая рукі). Прычым апошні з іх выступаў у спаборніцтвах сярод спартоўцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Сярод жанчын другое месца ў Алёны Куляшовай (60 кг, левая рука), якая выступала ў спаборніцтвах ветэранаў. Яна ж здабыла і "бронзу" у барацьбе на правую руку. Бронзавыя медалі таксама на рахунку Паўла Палтарана (70 кг, правая рука) і Дзмітрыя Шмыко (90 кг, левая рука).
БелТА