Беларусы змогуць атрымліваць доўгатэрміновую візу Эстоніі бясплатна

Урад Эстоніі напачатку лютага прыняў рашэнне вызваліць беларусаў ад выплаты дзяржмыты за доўгатэрміновую эстонскую візу, каб тым самым палегчыць кантакты дзвюх краін. Для кароткатэрміновых віз мыты застаюцца.

Па словах міністра замежных спраў Урмаса Паэта, мэта гэтага рашэння – выказаць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. "Спрашчэнне паездак у краіны Еўрасаюза дапаможа ўмацаваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і асвоіць досвед ЕС" - сказаў Паэт, паведамляе Delfi.

Раней ад дзяржмыт за доўгатэрміновыя візы для беларусаў адмовіліся Польшча і Латвія.