Беларусы змогуць працаваць без дазволу ў Польшчы цягам 6 месяцаў

З 1 лютага беларусы, украінцы і расіяне змогуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу не 3 месяцы цягам года, як было дагэтуль, а 6 месяцаў.

Змены ў адпаведным законе ў аўторак падпісала міністр працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы.