"Белавія" пачала часткова аднаўляць рэйсы ва Ўсходнюю Еўропу

"Белавія" пачала часткова аднаўляць рэйсы ў Еўропу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца Нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2” Наталля Пракапенка. Пракапенка: "Ужо прыбралі трап і адыходзіць рэйс на Варшаву. А вось на Заходнюю Еўропу рэйсы адмененыя. Афіцыйна адмянілі ранішнія Рыгу, Вену і Талін".

Не адмянялі з Мінску рэйсы ў Расію, Турцыю і Егіпет.

Нагадаем, з-за вывяржэння ісландскага вулкана заблакаваны рух авіяцыі па ўсёй Еўропе.