Бельгійская прынцэса Астрыд стала ахвярай дарожных рабаўнікоў у Францыі
Бельгійская прынцэса Астрыд, якая з’яўляецца роднай сястрой караля Філіпа, пацярпела ад дарожных рабаўнікоў у Францыі.
Як інфармуе ria.ru са спасылкай на газету Figaro, гэта здарылася ў мінулы чацвер на трасе А86 пад Парыжам, аднак у прэсу гісторыя трапіла толькі праз некалькі дзён.
Паведамляецца, што зламыснікі падсцерагалі прынцэсу ля тэрміналу аплаты за праезд на трасе. Яны разбілі шкло машыны, у якой ехала Астрыд, і забралі сумачку з дакументамі і наяўнымі ў памеры каля двух тысяч еўра.
Французская паліцыя займаецца расследаваннем гэтага інцыдэнту.