"Белмедпрэпараты" трапілі ў Расіі ў "чорны спіс" фармацэўтычных кампаніяў
У Расіі з'явіўся чарговы рэйтынг пастаўшчыкоў нядобраякаснай фармацэўтычнай прадукцыі за першае паўгоддзе 2009 года. У яго трапіла і кампанія "Белмедпрэпараты". Як паведамляе Сібірскае агенцтва навінаў, рэйтынг склала Федэральная служба па наглядзе ў сферы аховы здароўя і сацыяльнага развіцця. Лідэрамі "чорнага спісу" сярод замежных вытворцаў з'яўляюцца кампаніі "Здароўе" (Украіна, 12 серыяў забракаваных лекавых сродкаў), Novartis Pharma AG (Нямеччына, 7 серыяў), Sagmel Inс. (ЗША, 5 серыяў), Polfa (Польшча, 5 серыяў), Shreya Life Sciences Pvt.Ltd (Індыя, 4 серыі), Sishui Xierkang Pharmaceutical Co.Ltd (Кітай, 4 серыі) і "Белмедпрэпараты" (Беларусь, 2 серыі).
Часцей за іншыя бракаваліся танныя парацэтамол і ацэтылсаліцылавая кіслата, а таксама больш дарагія ніфепідын і прэднізол. Асноўная прычына — адсутнасць у вытворцаў дакументаў на іх вытворчасць.
Часцей за іншыя бракаваліся танныя парацэтамол і ацэтылсаліцылавая кіслата, а таксама больш дарагія ніфепідын і прэднізол. Асноўная прычына — адсутнасць у вытворцаў дакументаў на іх вытворчасць.