“Белнафтахім”: Пытанне пра павышэнне цаны на бензін пакуль не разглядаецца
“Белнафтахім” называе ўмовы пастаўкі расійскай нафты выгаднымі. А
эксперты кажуць, што Беларусь недазаробіць 700 мільёнаў долараў. Ці
адаб'ецца гэты кантракт на кошце бензіну, высвятляла Еўрарадыё. Як паведамілі Еўрарадыё ў канцэрне “Белнафтахім”, пакуль падвышаць цану на бензін яны не збіраюцца.
“Белнафтахім”: “Па-першае, інфармацыю пра 46 долараў мы не абвяшчалі і не пацвярджаем. Па-другое, цана на бензін фармуецца з розных фактараў. Пакуль гэтае пытанне не разглядаецца. Умовы пастаўкі нафты сёлета лепшыя, чым у мінулым годзе”.
У “Белнафтахіме” адзначылі, што кантракт з Расіяй задавальняе абодва бакі. Тым не менш, дадатковая лічба, якую заклалі ў цану расійскія пастаўшчыкі нафты, пакуль невядомая. Паводле розных крыніц яна складае ад 40 да 60 долараў.
Нагадаем, у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, Беларусь ад 1 студзеня можа набываць расійскую нафту без пошлін. Нашая краіна ўжо ўзгадніла магчымасць імпарту амаль 22 мільёнаў тон сыравіны. Аднак бакі не маглі дамовіцца адносна формулы цаны паставак. Расійскія кампаніі прапанавалі закласці ў цану дадатковыя 45 долараў. У выніку, згодна з неафіцыйнымі звесткамі, Беларусь пайшла на саступкі і пагадзілася на ўмовы, выгадныя для расійскіх кампаній.
Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што такім чынам Беларусь недазаробіць каля 700 мільёнаў долараў.
Сяргей Чалы: “З 21,5 мільёнаў тон, якія сумарна перапрацоўваюць беларускія НПЗ, каля 6 мільёнаў — гэта венесуэльская нафта, а ўсё астатняе — расійскія пастаўкі нафты. Памнажайце на гэтыя 46 долараў на тону, і мы атрымаем парадку 700 мільёнаў долараў, якія губляе Беларусь.
Такім чынам, у параўнанні з 2010 годам у грошах мы выйграем, але ўзнаўлення сітуацыі, якая была да 2010 года, не адбылося”.
Паводле эксперта ў нафтавай галіне журналісткі Таццяны Манёнак, Беларусь апынулася ў складаных умовах. Замясціць расійскую нафту іншай будзе цяжка. Бо чым больш мы будзем імпартаваць нафты з Расіі, тым танней яна для нас будзе.
Таццяна Манёнак: “Расійскія кампаніі паставілі Беларусь ва ўмовы, каб яна не закупляла за межамі ніякай іншай нафты. Па неафіцыйнай інфармацыі, прэмія да кошту нафты будзе разлічвацца зыходзячы з формулы. А формула залежыць ад таго, чым больш беларускі бок закупляе расійскай нафты, тым меншай будзе гэта прэмія да кошту нафты”.
Кожнае замяшчэнне будзе азначаць, што цана нафты з Расіі будзе для Беларусі даражэйшай. Таму Беларусі складана думаць пра нейкую альтэрнатыву, лічыць Таццяна Манёнак.
Тым не менш, істотна на беларусах дадатковыя грошы не адаб’юцца. Нічога катастрафічнага і надзвычайнага для нашай краіны не здарылася, адзначае эксперт. Цэны на бензін расці будуць, але паступова.
Таццяна Манёнак: “Безумоўна, цэны на нафту растуць, і цэны на нафтапрадукты растуць ва ўсіх краінах. Беларусь нікуды ад гэтага не падзенецца, яна будзе вымушаная падвышаць цэны на ўнутраным рынку. Але я не думаю, што гэта будзе вельмі істотна і адразу. Нічога катастрафічнага і надзвычайнага для Беларусі не здарылася. Ніводная краіна не атрымлівае расійскую нафту ў памеры 7 мільёнаў без пошліны ўвогуле.
Таксама Беларусь атрымала магчымасць, у адрозненне ад мінулага года, экспартаваць нафту за межы — прыкладна каля 1,7 тон. Калі будзе добрай кан’юнктура на сусветным рынку, то Беларусь зможа атрымаць больш за 500 мільёнаў долараў”.
Нагадаем, Беларусь разлічвала атрымаць дадаткова 2 мільярды долараў з нафты ад стварэння Адзінай эканамічнай прасторы. Цяпер гэтая сума будзе менш. Але плюсы для Беларусі ёсць.
Ніводная суседняя краіна такіх магчымасцяў, якія ёсць у Беларусі, не мае, адзначае Таццяна Манёнак.
Таццяна Манёнак: “Але трэба мець на ўвазе, што Беларусь атрымлівае нафту на прэферэнцыйных умовах — без пошліны. Летась былі іншыя правілы паставак нафты — 6,3 мільёна тон без пошліны, а ўсё астатняе — купляйце, калі ласка. з мытай…”
Эксперт адзначае, што ўмовы, якімі б яны ні былі, магчыма, зменяцца.
Таццяна Манёнак: “Па некаторых звестках — гэта часовыя кантракты, падпісаныя на некалькі месяцаў. Магчыма, пасля гэтыя ўмовы будуць удакладняцца”.