Белстат назваў суму адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі

Белстат назваў суму адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за дзевяць першых месяцаў 2015 года склала 1 млрд 685,8 млн долараў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Летась у студзені-верасні гэтая лічба склала 2 млрд 84,3 млн долараў.

Сёлета аб'ём знешняга гандлю таварамі склаў 42 млрд 663,8 млн долараў (гэта на 26% менш, чым у аналагічны перыяд 2014-га). Экспарт скараціўся на 26,5% — да 20 млрд 489 млн долараў, імпарт зменшыўся на 25,6% — да $22 млрд 174,8 млн.

Паводле дадзеных Белстата, экспарт беларускіх тавараў у Расію за першыя дзевяць месяцаў знізіўся на 33,1%, ён склаў 7 млрд 795,4 млн долараў, імпарт знізіўся на 23,2% — да 12 млрд 724,6 млн долараў. Адмоўнае сальда склала 4 млрд 929,2 млн долараў (прыблізна такі ж вынік быў і год таму). Тавараабарот з Расіяй сёлета знізіўся на 27,3%.

Беларускі экспарт у краіны ЕС знізіўся на 20,8% (у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года), ён склаў 6 млрд 742,7 млн долараў. Імпарт скараціўся на 39,5% — да 4 млрд 242 млн долараў. Сальда станоўчае — $2 млрд 500,7 млн. У студзені-верасні 2015 года тавараабарот з краінамі Еўрасаюза скараціўся на 29,1% — да 10 млрд 984,7 млн долараў.

Фота: БЕЛТА