Белстат: Рэальны заробак Беларусі ў 2009 годзе зменшыўся на 0,4%
Рэальны налічаны заробак (з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам зменшыўся на 0,4%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. У снежні 2009 года ў параўнанні з лістападам рэальны заробак павялічыўся на 6,5%, адзначае БелаПАН.
Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак работнікаў у Беларусі ў 2009 годзе склаў 998,3 тыс. рублёў. У снежні — 1 млн. 93 тыс. рублёў, у параўнанні з лістападам ён павялічыўся на 7,9%, або 80,1 тыс. рублёў.
Максімальны памер сярэдняга заробку ў снежні быў адзначаны ў Мінску — 1 млн 507 тыс. рублёў, мінімальны — у Магілёўскай вобласці (938,8 тыс. рублёў). У Брэсцкай вобласці сярэдні заробак склаў 969,5 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн 22,9 тыс., Гродзенскай — 988,7 тыс., Мінскай — 1 млн 32 тыс., Віцебскай — 942,4 тыс. рублёў.