Беразоўскі, выдачы якога патрабуе ў Лондана Масква, мог наведаць мінскі суд
Расійскі бізнесмен Барыс Беразоўскі, які жыве ў Лондане, магчыма, наведваў Мінск, каб даць паказанні ў якасці сведкі ў Мінскім гарадскім судзе, дзе разглядаецца справа Эмануіла Зэльцэра. Такую заяву зрабіў брат амерыканскага адваката Марк Зэльцэр. Паводле яго словаў, візіт Беразоўскага ў беларускую сталіцу адбыўся 5 жніўня. Аднак, як інфармуе БелаПАН, у афіцыйных структурах гэтую інфармацыю не каментуюць. У Мінскім гарадскім судзе спасылаюцца на тое, што не разгалошваюць звесткі пра сведкаў, якія прыцягваюцца для дачы паказанняў. У Дзяржаўным памежным камітэце адмовіліся паведаміць, ці прыязджаў Беразоўскі ў Беларусь, спасылаючыся на канфідэнцыйнасць падобнай інфармацыі.
Нагадаем, працэс па крымінальнай справе ў адносінах амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які быў затрыманы ў Мінску ў сакавіку, пачаўся 30 ліпеня. Слуханні праходзяць у закрытым рэжыме, бо гэтая справа мае статус дзяржаўнай таямніцы. Зэльцэру інкрымінуецца выкарыстанне заведама падробленых афіцыйных дакументаў, кантрабанда наркатычных сродкаў і камерцыйны шпіянаж. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Раней Беразоўскі заяўляў, што ўжо сустракаўся з беларускімі следчымі ў Лондане для дачы паказанняў па справе Зэльцэра.