Берлінскі кінафэст 2009 года адкрые кінакарціна "Валькірыя"
Прэм'ера фільма "Валькірыя", галоўную ролю ў якім выканаў Том Круз, адбудзецца ў снежні гэтага году ў Лос-Анджэлесе. Але 5 лютага 2009 года стужка мусіць адкрыць Берлінскі кінафэст.
Кіраўніцтва Берлінале пакуль не каментуе гэтую інфармацыю, але
зразумела, што арганізатарам не падабаецца, што паказ на фэсце не будзе
эксклюзіўным.
Нагадаем, што галівудскі рэжысёр Браян Сінгер пачаў здымкі "Валькірыі" 19 ліпеня 2007 года ў Берліне. Стужка распавядае пра замах афіцэра вермахта графа фон Штаўфэнберга на Гітлера.
Кандыдатура на ролю графа выклікала масу супярэчнасцяў з боку кінакрытыкаў і сваякоў Штаўфэнберга. Круз з'яўляецца прадстаўніком саенталагічнай секты, таталітарнай арганізацыі па сваёй структуры.
Пачатак саміх здымак таксама стаў праблематычным. Бо міністэрства культуры не дазволіла здымачнай групе выкарыстаць у якасці дэкарацыі месца растрэлу Штауфэнберга - стаўку Гітлера Вольфшанцэ.
Варта адзначыць, што, паводле меркаванняў кінакрытыкаў, з гэтым фільмам Круз можа прэтэндаваць на Оскар. Нямецкі акцёр Вернэр Дэн, які выканаў у фільме ролю маёра з генеральнага штабу Гітлера, у інтэрв'ю Beliner Kurier пацвердзіў інфармацыю пра намер Круза атрымаць прыз амерыканскай кінаакадэміі за ролю Штаўфэнберга.
Фота: www.slashfilm.com