Бернд Штанге: будзе яшчэ лепш, калі абыграем Румынію
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге пасля пераможнага адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы 2012 года ў Парыжы над камандай Францыі (1:0) паставіў за мэту выйгрыш і ў наступнай сустрэчы. "Тое, што мы зрабілі сёння, — сапраўдная сенсацыя, — цытуе словы Штанге сайт sport-express.ru. — Пры гэтым не думаю, што нам проста пашанцавала: каманда цалкам заслужыла гэтую перамогу... Для Беларусі гэта фантастычны старт, і ён будзе яшчэ лепшы, калі ў аўторак мы абыграем Румынію".
Нагадаем, матч Беларусь — Румынія пройдзе ў Мінску 7 верасня.
Нагадаем, матч Беларусь — Румынія пройдзе ў Мінску 7 верасня.