Бернд Штанге паставіў у тупік галоўнага трэнера зборнай Румыніі

Вялікая колькасць новых футбалістаў у складзе беларускай каманды паставіла ў тупік галоўнага трэнера зборнай Румыніі Віктара Піцуркэ. Пра гэта ён прызнаўся ў адным з інтэрв’ю. Нагадаем, у суботу ў Мінску пройдзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2008 года паміж зборнымі Беларусі і Румыніі. Зараз Піцуркэ тэрмінова збірае інфармацыю пра абноўленую беларускую дружыну, праглядае відэазапіс яе таварыскай гульні са зборнай Ізраіля.

Ён кажа, што яго хлопцы ўжо ўсвядомілі, што ім па сілах прабіцца ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, таму ў апошніх матчах, у тым ліку і ў мінскім, яны збіраюцца дыктаваць сапернікам свае ўмовы.

Прессбол