Бернд Штанге выклікаў на зборы Булыгу, Стасевіча і Мазалеўскага
За тры дні да таварыскай гульні з ізраільцянамі ў складзе зборнай Беларусі па футболе адбыліся змены. У трэніровачны лагер галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге выклікаў
паўабаронцу барысаўскага БАТЭ Ігара Стасевіча і нападаючых – Віталя
Булыгу з расійскай “Томі” і Дзмітрыя Мазалеўскага з брэсцкага “Дынама”.
Нагадаем, таварыская гульня са зборнай Ізраіля пройдзе ў Мінску 22 жніўня. З-за траўмаў у ёй не змогуць прыняць удзел галкіпер Юрый Жаўноў (“Масква”, Расія) і абаронца Аляксандр Юрэвіч (“Карпаты”, Украіна).
А ў нападаючага Віталя Кутузава (“Піза”, Італія) днямі мусіць нарадзіцца сын, таму ён не прыедзе па сямейных абставінах.
БЕЛТА