БГК імя Мяшкова заняў першае месца ў групе С Лігі чэмпіёнаў

БГК імя Мяшкова заняў першае месца ў групе С Лігі чэмпіёнаў

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова абыграў на выездзе іспанскі “Лагроньё” ў дзявятым туры Лігі чэмпіёнаў і заняў першае месца ў групе С. Матч прайшоў 28 лістапада і скончыўся з лікам 32:28 на карысць брэстаўчан. Гэтая перамога гарантуе БГК гульню ў стыкавых матчах з адным з двух лідараў групы D.

Наступны матч у Лізе чэмпіёнаў БГК правядзе 5 снежня ў Брэсце супраць расійскіх “Чэхаўскіх мядзведзяў”. Гульня не будзе мець турнірнага значэння.

Цяпер у групе С першае месца з 14 ачкамі займаюць брэстаўчане, на другім месцы “Лагроньё” і “Порту” (па 12 ачкоў), 8 ачкоў набралі “Чэхаўскія мядзведзі”, па 4 ачкі ў “Вайводзіны” і “Татрана”.

У стыкавых матчах за выхад у 1/8 фіналу згуляюць па дзве найлепшыя каманды з груп С і D.

Фота: champ.by