БХД, нягледзячы на затрыманне лідараў, працягне працу

“Няхай матулям, чые сыны прыйшлі на плошчу збіваць людзей, будзе сорамна, а матулі, якія выхавалі тых, хто выйшаў пастаяць за свае перакананні, мусяць ганарыцца сваімі дзецьмі, — лічыць маці аднаго са стваральнікаў "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" Таццяна Севярынец.
27 снежня актывісты незарэгістраванай партыі далі першую прэс-канферэнцыю пасля разгону апазіцыйнай акцыі на плошчы Незалежнасці. Нягледзячы на тое, што шмат хто з актывістаў БХД апынуўся за кратамі, партыя не спыняе дзейнасці.

Бліжэйшымі мэтамі руху будзе дапамога пацярпелым падчас разгону мітынгу 19 снежня і як мага шырэйшае інфармацыйнае асвятленне таго, што адбывалася на плошчы і прывяло да жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі.