Білеты на БАТЭ-Ювентус у касах так і не з’явіліся, але купіць іх можна

Каля кас стадыёна “Дынама” вам прапануюць убачыць сённяшні матч Лігі чэмпіёнаў за 40-45 тысяч рублёў (фотарэпартаж).




Білеты на матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і турынскім "Ювентусам" былі прададзеныя за два дні. Шматлікія заўзятары спадзяваліся, што ў апошнія гадзіны білеты ўсё ж такі з'явяцца ў касах мінскага стадыёна. Але цуду не здарылася. Аматараў футбола вітаў надпіс: "Білетаў няма".


Праўда, недалёка ад кас перакупшчыкі прапаноўвалі свае паслугі. У іх білеты каштавалі па 40-45 тысяч.


Панавала ажыўленне і каля букмекерскіх кантор.



Фанаты "Ювентуса" сабраліся на прыступках гатэля Crowne Plaza ў чаканні італьянскіх футбалістаў.




Недалёка ад кас стадыёна разгарнуўся гандаль атрыбутыкай каманд.


Шалік з надпісам БАТЭ-Ювентус каштуе 30 тысяч. Побач з гандлёвым намётам фанаты з Барысава прадавалі такія самыя шалікі на 5 тысяч танней.


Стаць "гульцом" БАТЭ можна таксама па 30 тысяч.



Тым часам непасрэдна ў зоне стадыёна распачалася падрыхтоўка да выязнога гандлю.