Білі Корган адкрыў партал пра спірытызм і піша на ім пра Дыснэя

Фронтмен The Smashing Pumpkins Білі Корган адкрыў інтэрнэт-партал "Everything From Here to There", прысвечаны спірытизму. Выданне Pitchfork характарызуе гэты сайт як "рэлігійны блог для Коргана і запрошаных аўтараў".

"Сэнс гэтага сайта - у тым, каб адкрыта і без страху абмяркоўваць канцэпцыю інтэграцыі розуму, цела і душы, - гаворыцца ў афіцыйным каментары на партале.

Пад першым паведамленнем на "Everything From Here to There" музыка падпісваецца сваім поўным імем - Уільям Патрык Корган. Другі ж пост прысвечаны спірытычнаму досведу аднаго з галоўных куміраў Коргана - легендарнага мультыплікатара Ўолта Дыснэя.

OpenMusic
Фота: washingtoncitypaper.com