Billboard узначаліў альбом "Дзекабрыстаў" пад назвай "Кароль мёртвы"

Альбом гурта The Decemberists, што перакладаецца як "Дзекабрысты" пад назвай "The King Is Dead"("Кароль мёртвы") узначаліў чарт Billboard 200.  Пласцінка "The King Is Dead" паступіла ў продаж у ЗША 18 студзеня, і за першы тыдзень прадалася ў колькасці 94 тысяч копій. "The King Is Dead" - гэта ўжо шостая студыйная праца The Decemberists, але гурт ўпершыню за сваю кар'еру ўзначаліў чарт Billboard.

А на мінулым тыдні лідарам чарта быў дыск каманды Cake "Showroom of Compassion", які, як ні парадаксальна, меў найгоршыя продажы для лідара чарта за апошнія 20 гадоў. Для таго, каб дасягнуць першага радка хіт-параду, гурту хапіла 44 тысяч рэалізаваных пласцінак.

Фота: babelsound.com