Бітаў, Гарадніцкі і Ўліцкая выказаліся ў абарону Ўладзіміра Някляева
Адпаведную заяву ініцыяваў вядомы празаік Андрэй Бітаў, старшыня ПЭН-цэнтру. У заяве гаворыцца, што Рускі ПЭН-цэнтр глыбока абураны арыштам аднаго з кіраўнікоў Беларускага ПЭН-цэнтра Ўладзіміра Някляева, вядомага беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі. Яму і яго паплечнікам па грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Сяргею Вазняку і Андрэю Дзмітрыеву выставілі абсурдныя абвінавачванні ў распаўсюдзе хлуслівай інфармацыі аб таварах і паслугах, адзначаюць расійскія пісьменнікі.
Сапраўднай прычынай такога жорсткага абыходжання з Някляевым стаў збор подпісаў за наданне адной з вуліц Мінску імя Васіля Быкава, лічаць у Рускім ПЭНе. У сувязі з гэтым у заяве патрабуюць неадкладна вызваліць Уладзіміра Някляева і яго паплечнікаў.
Пад заявай акрамя Андрэя Бітава падпісаліся віцэ-прэзідэнт ПЭН-цэнтру Аляксей Сіманаў, сябры выканкаму Леў Цімафееў, Юнна Морыц, Аляксандр Гарадніцкі, Людміла Ўліцкая.