"Бітвай падушак" моладзь адзначыла 495-ыя ўгодкі бітвы пад Оршай
"Бітвай падушак" у цэнтры Мінску моладзь адзначыла 495-ыя ўгодкі бітвы пад Оршай. Каля 400 маладых людзей 8 верасня сабраліся ў сталічным скверы імя Янкі Купалы з падушкамі, мяккімі цацкамі, спальнікамі ды іншымі мяккімі прадметамі. Удзельнікі падзяліліся на два лагеры — "белыя" і "чырвоныя". "Белыя" сімвалізавалі сабой войска Вялікага княства Літоўскага, "чырвоныя" — войска Маскоўскага княства.
Як заявіў БелаПАН адзін з арганізатараў акцыі, моладзевы актывіст Андрэй Кім, дазвол на акцыю даў Мінгарвыканкам. Па ягоных словах, больш за ўсё арганізатараў турбавала не санкцыя ўлад, а надвор'е, якое ў выніку апынулася выдатным.
Перад пачаткам мерапрыемства Кім распавёў прысутным пра гісторыю бітвы пад Оршай. 8 верасня 1514 гады войска ВКЛ разграмілі ўтрая вялікае войска Маскоўскага княства. Кіраваў гэтай бітвай беларускі палкаводзец Канстанцін Астрожскі. Бітва ўвайшла ў гісторыю беларускай ваеннай славы.