Бізнес-супольнасць патрабуе адмены пастановы Саўміна № 991
Бізнес-супольнасць будзе дабівацца адмены пастановы Саўміна № 991, якая набыла моц 2 жніўня.
Такое рашэнне было прынята 3 жніўня ў Мінску на экстраннай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў беларускага бізнесу.
Згодна з іх ацэнкамі, дакумент у цяперашнім выглядзе нанясе ўрон эканоміцы. Ён пацягне банкруцтва большасці аптовых кампаній, прадстаўніцтваў замежных прадпрыемстваў, прывядзе да зыходу з Беларусі замежных інвестараў.
Акрамя таго, пастанова справакуе рост карупцыі сярод дзяржорганаў, якім дадзены паўнамоцтвы на вызначэнне афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.
Нагадаем, дакумент фактычна забараняе пасрэднікаў пры продажы як замежных, так і беларускіх тавараў. Юрасобы цяпер павінны набываць тавары толькі ў тых пастаўшчыкоў, якія з'яўляюцца вытворцамі, або іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.
БелаПАН