Бізнэсмэнаў запрасілі ў Крэва на каранацыю Міндоўга

11 ліпеня ў Крэве будуць святкаваць 756-ю гадавіну каранацыі караля Вялікага княства Літоўскага Міндоўга. Мерапрыемства фінансуе літоўскі бок пры ўдзеле Смаргонскага райвыканкама.  Адным з пунктаў святкавання стануць спаборніцтвы па стральбе з луку. У іх змогуць паўдзельнічаць усе ахвотныя. На каранацыю запрошаныя таксама прадстаўнікі іншых нацыянальных суполак з Беларусі.

Паводле старшыні грамадскага аб’яднання літоўцаў Гродна і Гродзенскага раёна Альгімантаса Дзіргінчуса, свята адбываецца 11-ты раз і збірае штогод ад 1 да 1,5 тысяч чалавек.