Бізнэсовец праспаў у мінскім казіно 1800 долараў

Амаль дзве тысячы долараў страціў па неасцярожнасці ў казіно 47-гадовы намеснік дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Як паведамляе БелаПАН, нецвярозы мінчук вырашыў пашукаць шчасця ў гульнявых аўтаматах, але заснуў каля аднаго з іх. Калі ў зале засталося няшмат народу, да соннага мужчыны падышоў малады чалавек і выцягнуў з кішэні яго кашулі 1800 долараў.

Злодзея затрымалі міліцыянты. Падставай для гэтага сталі кадры сістэмы відэаназірання ў зале казіно. На 25-гадовага злачынцу пачалі крымінальную справу за крадзеж.