Black Eyed Peas паедуць у Кітай насуперак заклікам да байкоту

Франтмэн гурта Black Eyed Peas will.i.am заявіў, што каманда не збіраецца адмяняць свой выступ у Кітаі, нягледзячы на шматлікія заклікі да байкоту краіны з-за сітуацыі вакол Тыбета.

Музыка прызнаў, што ў Тыбеце робіцца бардак, аднак адзначыў, што гэта не падстава "караць цэлую краіну".

Will.i.am лічыць, што калі "Амерыцы сапраўды нешта хочацца змяніць, трэба спыніць імпарт тавараў з Кітая". "Жадаеце байкатаваць Кітай - чаму не байкатуеце Амерыку за тое, што яна робіць у Іраку?", - дадаў музыка.

Black Eyed Peas ужо выступалі ў Кітаі ў 2006 годзе. Найбліжэйшы выступ гурта ў Кітаі запланаваны на чэрвень гэтага года.

Заклікі да байкоту Кітая і, у прыватнасці, Алімпіяды-2008 у Пекіне з'явіліся пасля таго, як у Тыбеце пачаліся сутыкненні мясцовага насельніцтва з кітайскай паліцыяй. Прыхільнікі Тыбета патрабуюць незалежнасці гэтага аўтаномнага краю ад Кітая.

Фота: www.yourpictures.ru