Бліжэйшыя некалькі дзён будуць вырашальнымі ў супрацьстаянні ва Украіне
У сераду ў Кіеве можа выйсці на плошчы да 750 тысячаў чалавек. Пра ціск на канстытуцыйны суд заявілі пяць яго суддзяў напярэдадні прыняцця лёсавызначальнага для палітычнага крызісу рашэння — наконт канстытуцыйнасці прэзідэнцкага ўказу аб роспуску парламенту.
Большасць суддзяў прызначаная на пасаду Віктарам Юшчанкам, аўтарам указу. Адпаведна, кааліцыю іх меркаванне можа не задавальняць. Пра тое, хто менавіта і ў якой форме робіць ціск, суддзі не ўдакладнілі, аднак запатрабавалі забяспечыць нармальныя ўмовы для прыняцця бесстаронніх рашэняў — у тым ліку і дзяржаўную ахову.
Сваю перакананасць у тым ці іншым рашэнні суддзяў палітыкі, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, дэманструюць адкрыта.
Напрыклад, каардынатар парламенцкай большасці Раіса Багатырова перакананая, што суддзі прызнаюць указ прэзідэнта неканстытуцыйным, то бок датэрміновых выбараў на яго аснове не будзе. Юлія Цімашэнка, наадварот, перакананая ў тым, што суддзі прызнаюць рашэнне Віктара Юшчанкі законным.
Увогуле, складаецца ўражанне, што, прызнаўшы неэфектыўнасць мітынгаў, палітыкі перамясцілі цэнтр супраціву ў суды. А суддзі мяняюць свае рашэнні на дзіва хутка. Гарадскі суд Феадосіі шостага красавіка забараніў выконваць указ пра датэрміновыя выбары.
І ў той самы дзень апеляцыйны суд Сімферопаля гэтую забарону адмяніў. Адмыслова паводзілі сябе ў панядзелак суддзі раённага суда Арцёмаўска на Луганшчыне. Яны і збаранілі рыхтавацца да парламенцкіх выбараў, і пазней у тым самым складзе сваё рашэнне адмянілі. Другое паведамленне з'явілася ў стужцы інфармагенцтва "Інтэрфакс" менш чым праз гадзіну пасля першага.
Тым часам разгляд галоўнай судовай справы ўсіх гэтых працэсаў — у Канстытуцыйным судзе — прызначаны на семнаццатага красавіка. Ці будуць удзельнічаць у ім суддзі, якія абвясцілі пра ціск, невядома. Аднак вядомыя планы кааліцыі правесці мітынг перад будынкам суда.
Паводле заявак розных палітычных сілаў, у сераду павінны мітынгаваць у цэлым семсот пяцьдзесят тысячаў чалавек. Аднак неадпаведнасць заяўленай колькасці мітынгоўцаў і рэальнай стала ўжо характэрнай асаблівасцю гэтага палітычнага канфлікту.
Фота — http://kiev4u.narod.ru/