Блізнюк заяўлены на матч з “Леўскі”, але на поле наўрад ці выйдзе
Галоўны бамбардзір барысаўскага БАТЭ атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні грудной клеткі і наўрад ці заўтра здолее выйсці на поле супраць балгарскага “Леўскі”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка.
Заўтра барысаўскі БАТЭ ў межах 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў правядзе першы матч супраць балгарскага “Леўскі”. Гульня адбудзецца ў Сафіі. Сёння ўвечары наша каманда правядзе першую трэніроўку на мясцовым стадыёне.
Як стала вядома Еўрарадыё, галоўны бамбардзір каманды Генадзь Блізнюк наўрад ці здолее выйсці на поле, тым не менш на матч ён заяўлены. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка.
“У яго вельмі моцны ўдар грудной клеткі. Гэта даволі балюча. Яму цяжка павярнуцца, цяжка дыхаць. Але мы спадзяемся, што яму стане лягчэй”.
Таксама на поле можа не выйсці капітан каманды Аляксандр Ермаковіч, які атрымаў траўму падчас суботняй гульні з “Дняпром”. Гуляць з балгарамі дакладна не будзе абаронца Сяргей Сасноўскі, які мае дзве жоўтыя карткі. Да радасці барысаўчан, пасля дыскваліфікацыі да іх далучыцца Ігар Стасевіч і Міхаіл Сівакоў, якія прапусцілі апошнюю гульню з Андэрлехтам.
Віктар Ганчарэнка ў размове з Еўрарадыё адзначыў, што нягледзячы на страты ў складзе, настрой у каманды баявы. Пра сафійскі клуб трэнер БАТЭ гаворыць стрымана:
“Вельмі добрая, арганізаваная каманда, якая мае вельмі добрых футбалістаў. На гэтай стадыі лёгкіх супернікаў няма, таму рыхтуемся спакойна”.
Фота: БАТЭ