Блогер Яўген Ліпковіч абвясціў пра спыненне выбарчай кампаніі (відэа)
Вядомы блогер Яўген Ліпковіч у інтэрв'ю БелаПАН заявіў пра выхад з кампаніі па выбарах у дэпутаты Мінгарсавета. Нагадаем, Ліпковіч збіраў подпісы для вылучэння кандыдатам у дэпутаты па Валгаградскай выбарчай акрузе № 54. Па яго словах, кампанія была эксперыментам. Блогер збіраўся праверыць ступень уплыву на краіну інтэрнэту, які з 1 ліпеня будзе больш цвёрда рэгулявацца дзяржавай у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 60.
Ліпковіч адзначыў, што ініцыятыўная група ў колькасці 10 чалавек была цалкам сфармаваная праз інтэрнэт. Аднак толькі тры з 153 сабраных і бессумнеўных подпісаў грамадзян былі атрыманыя з дапамогай Сеціва. На думку блогера, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі ў Беларусі не карыстаюцца ніякім уплывам, што і патрабавалася давесці.
Падчас кампаній Ліпковіч заяўляў пра неабходнасць захаваць сталічны Севастопальскі парк. На яго думку, за яго лёс можна не трывожыцца. У прыватнасці, з'явіліся рэальныя, а не намінальныя ўладальнікі будаўнічай кампаніі, якая прэтэндуе на забудову парка. Пытаннем захавання парка будуць займацца іншыя кандыдаты па гэтай акрузе, лічыць Ліпковіч.