Блогеру пагражае смяротная кара за стварэнне сайта і інтэрв'ю
Раіфа Бадаві ўлады Саудаўскай Аравіі арыштавалі ў чэрвені 2012-га. Яго абвінавацілі ў знявазе ісламскай рэлігіі і вераадступніцтве.
Падставай для гэтага стала стварэнне блогерам сайта "Ліберальная сетка" ды смелыя заявы на тэлебачанні. У выніку, ён атрымаў 7 гадоў зняволення і 600 удараў бізуном за знявагу ісламу.
Калі ж Бадаві падаў апеляцыю, суд горада Джыда нечакана рэкамендаваў перадаць справу ў суд вышэйшай інстанцыі. Абвінавачанне ў "вераадступніцтве", якое раней з блогера знялі, цяпер было вернутае. За яго ў Саудаўскай Аравіі прысуджаюць смяротнае пакаранне.
Сям'я Раіфа Бадаві, якая хаваецца ў Ліване — ў шоку. Яны чакалі змякчэння прысуду. Тым часам гісторыя блогера выклікала хвалю крытыкі на адрас Саудаўскай Аравіі з боку ЗША і міжнародных праваабарончых арганізацый, інфармуе РІА "Новости".
Фота — AFP