The Bloodhound Gang: Баімся беларускіх памежнікаў, бо могуць падстрэліць

Хэдлайнерамі першага дня рок-фестываля "Be2Gether" быў амэрыканскі гурт The Bloodhound Gang. Яго ўсе чакалі з вялікім нецярпеннем. З літоўска-беларускай мяжы перадае наш карэспандэнт Зміцер Траўчук.

Прэс-канферэнцыя The Bloodhound Gang ужо па старадаўняй традыцыі цягнулася столькі, колькі на стале ў музыкаў быў алкаголь. А ўсё таму, што кожны журналіст, перад тым, як задаць пытаньне, мусіў выпіць кубачак алкаголю, які налівалі музыкі.

А на пытанне, ці ведаюць зоркі, што фэст адбываецца на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, Джымі Поп адказаў, што “Расія - гэта, вядома, добра, але музыкі яе не вельмі любяць”.

А вось Беларусі яны баяцца, бо ад прэс-цэнтру да непасрэдна беларускіх памежнікаў прыкладна 50 метраў. “І трэба быць акуратнымі ў выказах, бо могуць і падстрэліць”, - сказаў Джымі Поп.

Дарэчы, музыкаў паставілі ў тупік пытаннем, якая ж сталіца ў той краіны, дзе яны выступаюць? І толькі пасля падказкі з залі, яны адказалі, што гэта Вільня.

Музыкі паспелі таксама перадаць прывітанне ўсім слухачам Еўрарадыё.