БНК: Праз "Адэсу-Броды" нафта хутчэй, чым цяпер, ісці не будзе

У Беларускай нафтавай кампаніі кажуць, што пробная прапампоўка нафты па трубаправодзе "Адэса-Броды" ідзе ў звычайным рэжыме і ніякага запавольвання няма. Маўляў, нафта цячэ так, як і паўсюдна. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Беларускай нафтавай кампаніі. Супрацоўнік БНК: "Прапампоўка пачалася ў выходныя дні. Гэта пытанні тэхналагічныя, звязаныя з рухам нафты па трубе. Гэта звычайны працэс, так жа, як і па ўсіх нафтаправодах на тэрыторыі любой краіны на зямным шары".

Нагадаем, у некаторых СМІ з'явіліся паведамленні, што нафта ідзе надта павольна, а на яе запампоўку  спатрэбіцца тыдзень. Маўляў, затрымка звязаная з пробным рэжымам пастаўкі нафты. У Беларускай нафтавай кампаніі кажуць, што нават калі пастаўкі пойдуць у працоўным рэжыме, хутчэйшымі яны не будуць.