Боб Дылан пагадзіўся на выкарыстанне сваёй песні ў рэкламе
Боб Дылан пагадзіўся на выкарыстанне сваёй кампазіцыі ў тэлевізійнай
рэкламе, паведамляе Undercover. Песня "Blowin' in The Wind", якая
выйшла на другім студыйным альбоме музыкі "The Freewheelin' Bob Dylan"
у 1963 годзе, прагучыць у роліках брытанскай кампаніі The Co-operative. Дылан склаў дамову з брытанскай кампаніяй The Co-operative, якая займаецца падрыхтоўкай серыі тэлевізійных рэкламных ролікаў прадуктовых крам, пахавальных бюро і фінансавых паслуг. Прадстаўнік The Co-operative заявіў, што "Blowin' in The Wind" абсалютна дакладна выяўляе аптымізм кампаніі.
Супрацоўніцтва з The Co-operative стане для Дылана не першым удзелам у рэкламнай кампаніі. У 2004 годзе музыка зняўся ў рэкламе ніжняй бялізны фірмы Victoria's Secret.
Фота: www.kulsi.ru
Супрацоўніцтва з The Co-operative стане для Дылана не першым удзелам у рэкламнай кампаніі. У 2004 годзе музыка зняўся ў рэкламе ніжняй бялізны фірмы Victoria's Secret.
Фота: www.kulsi.ru