Больш за 100 тон самагонкі і брагі канфіскавалі сёлета на Гомельшчыне
Больш за 76 тон самагонкі і брагі, а таксама амаль 30 тон фальсіфікаваных спіртных напояў канфіскавалі міліцыянты ў Гомельскай вобласці за 5 сёлетніх месяцаў. За гэты ж час праваахоўнікі атрымалі 333 паведамленні грамадзян аб фактах парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, у 198 выпадках факты пацвердзіліся, інфармуе БелаПАН.
У апошнія дні, напрыклад, у лесе каля вёскі Хвойка Жыткавіцкага раёна ўчастковыя інспектары знайшлі міні-завод па вырабе самагонкі. Там жа знайшлі ёмістасці з самагоннай брагай агульным аб'ёмам 290 літраў. Гаспадары міні-заводу пакуль не вызначаныя.