Больш за 130 чалавек узялі ўдзел у Агульнанацыянальнай дыктоўцы

У якасці тэксту дыктоўкі быў абраны верш Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы". Удзельнікі акцыі знаёміліся з экспазіцыяй музея, набывалі паштоўкі з тэкстам верша і па ім правяралі сваю дыктоўку. Тым, хто зрабіў няшмат памылак, старшыня ТБМ Алег Трусаў уручаў прызы.

У інтэрв'ю БелаПАН Трусаў паведаміў, што 23 лютага а 18-й гадзіне ў сталічнай сядзібе ТБМ адбудзецца дыктоўка паводле другога твора Багдановіча — эсэ "Хто мы такія?". Другі этап дыктоўкі пройдзе 15 сакавіка, у дзень прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, трэці — 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У дыктоўцы ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольстваў Расіі і Швецыі.