Больш за 150 ратавальнікаў шукаюць 12 шахцёраў у Янакіеве
На шахце імя Карла Маркса ў Янакіеве Данецкай вобласьці Ўкраіны шукаюць 12 гарнякоў, якія заблакаваныя пад зямлёй у выніку выбуху газапаветранай сумесі 8 чэрвеня. Працуюць выратавальнікі галоўнага кіравання МНС і Дзяржаўнай горнавыратавальнай службы - усяго 156 чалавек і 32 адзінкі тэхнікі. З сем'ямі гарнякоў працуюць псіхолагі МНС.
Выбух на шахце адбыўся а 5-й гадзіне раніцы 8 чэрвеня. У шахце працавалі 37 гарнякоў. У выніку выбуху ў надшахтным будынку (па якім здзяйсняецца пад'ем гарнякоў на паверхню) паўстаў пажар. На паверхні шахты пацярпелі пяць чалавек, іх шпіталізавалі з апёкамі.
Выратаваныя 24 гарнякі, адзін гарняк загінуў. Шпіталяваныя 29 шахцёраў, з іх тры чалавека - у цяжкім стане, два - у стане сярэдняй ступені цяжару, 24 - для абследавання. На месцы здарэння працуе ўрадавая камісія.
Інтэрфакс