Больш за 3мільёны беларусаў паўдзельнічалі ў рэспубліканскім суботніку

У рэспубліканскім суботніку 19 красавіка, па дадзеных на 11.00, прынялі ўдзел больш за 3 мільёны чалавек. У фонд суботніка пералічана каля 12 млрд. рублёў. Прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі вырабілі прамысловай прадукцыі ў бягучых коштах больш чым на Br21,4 млрд. Уласнымі сіламі выканана падрадных прац на суму больш 5,8 млрд. У Мінску ўдзел у суботніку сёння прынялі каля 646,7 тыс. чалавек, у Брэсцкай вобласці - 403 тыс., Віцебскай - 444,9 тыс., Гродзенскай - 428,5 тыс., Гомельскай - 551 тыс., Мінскай - 373,9 тыс., Магілёўскай вобласці - 413 тыс. чалавек. У фонд суботніка мінчукі пералічылі 4870 млн. З Брэсцкай вобласці паступіла 850 млн., з Віцебскай - 1360 млн., з Гомельскай - 1838 млн., з Гродзенскай - 981,6 млн., з Мінскай - 984,3 млн., з Магілёўскай - 1105 млн., паведамляе сайт Савета Міністраў краіны.