Больш за 50 тысяч беларусаў маюць ва ўласнасці па дзве кватэры - Мінстат

Па дзве кватэры мелі ва ўласнасці на пачатак года 53,5 тысячы грамадзян Беларусі.  Крыху больш за 2 тысячы чалавек з'яўляюцца ўладальнікамі 3-х кватэр, 127 нашых землякоў маюць па 4 кватэры, 11 - па 5 кватэр.

Шэсць і сем кватэр маюць ва ўладанні толькі па 2 беларусы. Гэтыя статыстычныя звесткі агучыла Міністэрства статыстыкі.

БЕЛТА